БЕЛ Ł РУС

Акцёр, які сыграў Саўрона ва «Уладары пярсцёнкаў», папрасіў не называць расіян оркамі

19.08.2022 / 13:56

Nashaniva.com

Украінская арганізацыя па абароне жывёл UAnimals выпусціла ролік з удзелам акцёра Салы Бэйкера, які сыграў ролю галоўнага антаганіста ва «Уладары пярсцёнкаў». Артыст заявіў, што нават з пазіцыі культавага злыдня «шакаваны абсалютным злом, з якім змагаюцца ўкраінцы».

Пасля гэтага ў роліку паказалі кадры з оркамі з фільма, на якія наклалі «зварот» персанажаў да жыхароў Украіны. Оркі папрасілі не называць расіян оркамі, бо гэта «абразліва» ў дачыненні да фэнтэзійных істот.

«Ад імя дыяспары оркаў я хачу звярнуцца з важнай просьбай. Калі ласка, не называйце расіян оркамі. Нас гэта абражае! Оркі не будуць цэліцца ў жанчын і дзяцей, красці пральныя машыны і гадзіць на дываны. Мы — воіны, а не нейкі хлам», — гаворыцца ў звароце Бэйкера.

У канцы яшчэ адзін орк кажа, што расійская армія «страляе па-заапарках і цэліцца па безабаронных жывёлах». Пасля ў кадры зноў з'яўляецца Бэйкер і заклікае дапамагаць UAnimals, якія даглядаюць жывёл і ратуюць іх ва ўмовах баявых дзеянняў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула