БЕЛ Ł РУС

Мінчук атрымаў 6 гадоў калоніі за падман расіян з біткойнамі

19.08.2022 / 15:23

Nashaniva.com

У Мінску вынесены прысуд 26-гадоваму мужчыну за крадзеж у асабліва буйным памеры.

Яму інкрымінаваны адкрыты крадзеж буйной сумы грошай у грамадзян Расіі.

Згодна з матэрыяламі справы, 47-гадовы расіянін з сынам прыехалі ў Беларусь для пакупкі аўтамабіля. Разлічвацца за яго яны павінны былі ў біткойнах. Мінчук падахвоціўся дапамагчы з іх абменам. Аднак, атрымаўшы грошы, парушыў дамоўленасць і не зрабіў перавод на электронны кашалёк 17,2 тыс. даляраў.

На судовым пасяджэнні абвінавачаны віну прызнаў у поўным аб'ёме, кампенсаваў прычыненую злачынствам шкоду.

Мужчына пакараны шасцю гадамі зняволення і штрафам у 100 базавых велічынь (3200 рублёў).

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула