БЕЛ Ł РУС

«Ніякай літасці ўкраінскаму насельніцтву!» Расійскі дыпламат заявіў, што яго не так зразумелі

20.08.2022 / 16:35

Nashaniva.com

Пастаянны прадстаўнік Расіі ў Вене Міхаіл Ульянаў адрэагаваў на твіт Уладзіміра Зяленскага з удзячнасцю Джо Байдэну за вайсковую дапамогу.

Пазней Ульянаў выдаліў твіт і папрасіў прабачэння.

 «Я павінен папрасіць прабачэння. Вядома, я меў на ўвазе ЗША з іх пастаўкамі ўзбраення і прэзідэнта Украіны, які толькі ўчора заявіў, што выключае якія-небудзь перамовы пра мір. Сапраўды, ніякай літасці да ўкраінскага насельніцтва з іх боку», — напісаў ён.

 На словы Ульянава адрэагавалі ва Украіне. Дарадца кіраўніка офіса прэзідэнта Міхаіл Падаляк назваў твіт заклікам да генацыду.

 А старшыня Вярхоўнай Рады Руслан Стэфанчук заклікаў прызнаць Ульянава персонай нон грата і дэпартаваць яго ў Расію.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула