БЕЛ Ł РУС

Пад Рэчыцай адбылася буйная аварыя

21.08.2022 / 11:14

Nashaniva.com

У прэс-службе МНС паведамілі, што ўчора ўвечары паблізу вёскі Каравацічы Рэчыцкага раёна сутыкнуліся машыны «Міцубісі Лансэр» і «БМВ».

23-гадовы кіроўца «БМВ» аказаўся заціснуты ў салоне аўтамабіля. Ратавальнікі адціснулі дзверы аўто з боку кіроўцы і прыборную панэль разбітай машыны. Пацярпелага мужчыну дасталі з кучы металу і перадалі медыкам.

Што здарылася з кіроўцам другога аўто, якое вылецела з трасы, не паведамляецца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула