БЕЛ Ł РУС

ISW: Расійскія войскі няздольныя дасягнуць аператыўных поспехаў і захапіць новыя тэрыторыі ў найбліжэйшыя месяцы

22.08.2022 / 9:29

Nashaniva.com

Амерыканскі інстытут вывучэння вайны (ISW) падводзіць вынікі баявых дзеянняў ва Украіне на 21 жніўня.

Фота: AP

Няздольнасць расійскіх войскаў атрымаць выгаду з папярэдніх поспехаў пад Бахмутам і Аўдзееўкай з'яўляецца прыкладам больш фундаментальнай праблемы — прадэманстраванай няздольнасці ператварыць тактычныя поспехі ў аператыўныя.

Расійскім войскам не ўдавалася скарыстацца тактычнымі прарывамі для манеўру ў тылавыя раёны Украіны ці вывядзення з ладу значных участкаў украінскіх абарончых рубяжоў.

Гэтым тлумачацца надзвычай павольныя тэмпы прасоўвання расійскіх сіл на ўсход Украіны, якія пераканаўча сведчаць, што расійскія войскі не змогуць захапіць больш тэрыторыі ў найбліжэйшыя месяцы, калі толькі сітуацыя не будзе развівацца непрадбачаным чынам.

Расійскія сілы наўрад ці змогуць кансалідаваць дастаткова рэсурсаў для наступальнай аперацыі, якая прывяла б да значнага тэрытарыяльнага прасоўвання.

Расійскім сілам таксама спатрэбіцца сфармаваць і задзейнічаць дадатковыя штурмавыя групы і баявое абсталяванне, каб аднавіць нават гэтыя абмежаваныя тэрытарыяльныя прасоўванні, якія даюць невялікія тактычныя перавагі.

Пры гэтым расійскія акупацыйныя ўлады, па ацэнцы экспертаў ISW, узмацнілі фільтрацыйныя мерапрыемствы і выкраданні на акупаваных тэрыторыях напярэдадні Дня незалежнасці Украіны, які адзначаецца 24 жніўня.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула