БЕЛ Ł РУС

Машыну Дар'і Дугінай узарвалі дыстанцыйна

22.08.2022 / 12:8

Nashaniva.com

Расійскія следчыя мяркуюць, што аўтамабіль, у якім загінула Дар'я Дугіна, дачка філосафа і палітолага Аляксандра Дугіна, узарвалі дыстанцыйна, паведамляе ТАСС са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах.

«Устаноўлена, што бомбу на машыне Дугінай прывялі ў дзеянне дыстанцыйным спосабам. Як мяркуецца, за аўтамабілем сачылі і кантралявалі яго перамяшчэнне», — сказала крыніца.

Mash сцвярджае, што за аўтамабілем, у якім ехала Дугіна, перад забойствам сачылі людзі з абязлічанымі тэлефонамі. Па даных выдання, следства разглядае версію, паводле якой, выбуховае прыстасаванне спрацавала ў аўтамабілі пасля званка з аднаго з гэтых тэлефонаў.

Чытайце таксама:

«Дугін меў ехаць на гэтай машыне, але сеў у іншую». Узарвалі дачку ідэолага расійскага імперыялізму Дугіна

Захад, Украіна, Крэмль, Лукашэнка? Хто можа стаяць за забойствам Дар'і Дугінай?

На сцэну выйшла расійская «Нацыянальная рэспубліканская армія», якая ўзяла на сябе адказнасць за забойства Дугінай

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула