БЕЛ Ł РУС

Польскі суд шукае 227-гадовую кабету

23.09.2009 / 11:55

Раённы суд у польскім горадзе Быдгашчы (поўнач краіны) даў у мясцовую газету аб’яву, у якой заклікае пані Сафі Бом з’явіцца ў судовую інстанцыю. Бо, каі не прыйдзе, будзе прызнаная памерлай.

У аб’яве не было б кур’ёзу, калі б не факт, што Сафі Бом нарадзілася ў 1782 г.

У судовых дакументах яна лічыцца спадкаемцай буйнога надзелу зямлі і нерухомасці на адной з вуліц у цэнтры горада. На маёмасць прэтэндуюць далёкія спадкаемцы Сафі Бом. Каб зямля і дамы перайшлі ім, судовы орган мае вызнаць простага спадкаемцу памерлым.

Паводле юрыстаў, суд усё зрабіў адпаведна ўсім юрыдычным працэдурам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула