У Гомелі гарэла навагодняя ёлка
Пажар здарыўся ўчора на вуліцы Веткаўская. Там у адным з дамоў здарыўся пажар на балконе.
Як высветлілася, на балконе трэцяга паверха па невядомай прычыне загарэліся анучы і навагодняя ёлка з аздобамі, паведамляе «Гомель. Анлайн».
Агнём пашкоджаны вышэйшы балкон, закуродыміліся сцены і шыбы.
Гэта неасцярожнасць пры курэнні ці нейкая іншая прычына — высвятляюць інспектары МНС і міліцыя.