БЕЛ Ł РУС

Полк Каліноўскага папоўніўся новымі ваярамі

23.08.2022 / 15:45

Nashaniva.com

У склад Палка ўвайшла група беларускіх добраахвотнікаў, былых чальцоў «Антыаўтарытарнага атрада».

«З першых дзён поўнамаштабнай вайны атрад прымае ўдзел у баявых дзеяннях. Ідэя вызвалення Беларусі праз вызваленне Украіны аказалася тым аб'яднаўчым фактарам, які прывёў добраахвотнікаў з «Антыаўтарытарнага атрада» у Полк Каліноўскага», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы Палка.

Антыаўтарытарны атрад быў у складзе інтэрнацыянальнага антыаўтарытарнага аддзела тэрытарыяльнай абароны Кіеўскай вобласці. У асноўным гэта сябры розных анархісцкіх рухаў. 

Чытайце таксама:

У палку Каліноўскага сфармаваны батальён «Ліцвін»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула