БЕЛ Ł РУС

У Адэсе з памятнага знака на Думскай плошчы збіраюцца зняць паказальнікі Мінска і Брэста

23.08.2022 / 22:39

Nashaniva.com

Паказальнікі з назвамі беларускіх гарадоў Брэста і Мінска прыбяруць з памятнага знака гарадам-пабрацімам і гарадам-партнёрам Адэсы, што стаіць на Думскай плошчы каля мэрыі. Адпаведны праект рашэння — «у сувязі з падтрымкай афіцыйным Мінскам узброенай агрэсіі РФ супраць Украіны» — вынесены на чарговае пасяджэнне гарвыканкама, паведамляе выданне «Думська».

Раней з помніка знялі паказальнікі Масквы, Санкт-Пецярбурга, Валгаграда, Растова-на-Доне і Таганрога, а беларускія да пары вырашылі не чапаць. Цяпер дайшла чарга і да іх.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула