Лукашэнка і яго прапагандысты хваляць дэвальвацыю. Чакаецца новы абвал рубля? ВІДЭА
Беларусь апынулася на мяжы новага абясцэньвання нацыянальнай валюты.
За тры апошнія дзесяцігоддзі беларускі рубель абясцэньваўся шмат разоў. І кожны раз гэта негатыўна адбівалася на дабрабыце насельніцтва. З 2015 года наступіла адносная стабільнасць нацыянальнай валюты, але нядаўна Аляксандр Лукашэнка раптоўна зноў узгадаў тыя працэсы, аднак характарызуе іх выключна са станоўчага боку. Яго словы адразу падхапілі прапагандысты.
Чаму так адбываецца і чым небяспечна падобная рыторыка, тлумачыць «Наша Ніва».