БЕЛ Ł РУС

«Любоў. Чысціня. Прэзідэнт». Віцэ-прэм’ер Снапкоў сфармуляваў брэнд Беларусі

24.08.2022 / 10:23

Nashaniva.com

Першы віцэ-прэмʼер Беларусі Мікалай Снапкоў 23 жніўня ў Маскве прыняў удзел у адкрыцці на ВДНГ абноўленага беларускага павільёна.

Там журналіст спытаў у яго, як ён бачыць «брэнд Беларусі».

Снапкоў задумаўся і сфармуляваў: «Любоў. Чысціня. І прэзідэнт».

Звярнула на сябе ўвагу і яшчэ адно дзіўнае выказванне Снапкова «пра нас, славян». Першы віцэ-прэмʼер заўважыў, што на стэндах беларускага павільёна прадстаўленыя найлепшыя ўзоры беларускай прадукцыі.

«Самае галоўнае для нас, славян, захаваць не першае ўражанне, а захаваць гэты ўзровень калекцыі, пастаянна яе абнаўляць, пастаянна радаваць масквічоў і гасцей Масквы новымі калекцыямі і таварамі як лёгкай, так і харчовай прамысловасці», — падкрэсліў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула