БЕЛ Ł РУС

Падлетак цюкнуў сякерай па будаўнічым патроне, выбух быў страшны

24.08.2022 / 11:03

Nashaniva.com

Няшчасны выпадак адбыўся ў вёсцы Ляскавічы Гомельскай вобласці.

Усё пачалося з таго, што стрыечны брат падлетка знайшоў у бацькі, які прыехаў з Расіі, будаўнічыя патроны. Знаходку ён схаваў, а калі кампанія хлопцаў сабралася разам, прапанаваў пагуляцца сваяку.

Той падлетак расклаў патроны і стаў біць па іх сякерай. Ад моцнага ўдару патроны здэтанавалі і здарыўся выбух. Хлопца тэрмінова павезлі ў бальніцу, паведамляе тэлеграм-канал «Обратная сторона».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула