БЕЛ Ł РУС

Прызначаная дата суда над Ксеніяй Луцкіной

24.08.2022 / 14:09

Nashaniva.com

Былую журналістку Белтэлерадыёкампаніі Ксенію Луцкіну пачнуць судзіць 1 верасня ў Мінскім гарадскім судзе, паведамляюць праваабаронцы. Разглядаць справу будзе суддзя Таццяна Фалькоўская.

Ксенію затрымалі 22 снежня 2020 года ў Мінску, калі адбыліся затрыманні супрацоўнікаў «Прэс-клуба». З таго часу яна ўтрымліваецца ў СІЗА-1. Жанчыне выставілі абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 357 КК РБ (змова ці іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады). Ёй пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад 8 да 12 гадоў. 

Вядома, што за час знаходжання за кратамі ў Луцкіной моцна пагоршылася здароўе: абвастрылася бранхіяльная астма, павялічваецца пухліна ў мозгу — у 2014 годзе Ксеніі ўжо зрабілі аперацыю і выдалілі дзве пухліны.

Падтрымайце Ксенію: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2. Ксеніі Алегаўне Луцкіной.

«За час у турме пухліна павялічылася». У журналісткі Ксеніі Луцкінай моцна ўпала здароўе

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула