БЕЛ Ł РУС

У Італіі затрымалі трох беларусаў на судне, што перавозіла 106 нелегальных мігрантаў

26.08.2022 / 9:18

Nashaniva.com

Італьянская паліцыя сумесна з Фінансавай гвардыяй затрымалі трох грамадзян Беларусі ва ўзросце 32, 37 і 46 гадоў, якія падазраюцца ў дапамаганні нелегальнай міграцыі. Пра гэта паведамляе паліцэйскае ўпраўленне правінцыі Сіракузы на Сіцыліі, піша выданне «Беларусь і мір»

Судна Фінансавай гвардыі, facebook.com/guardiadifinanza

Паводле звестак праваахоўнікаў, нашы суайчыннікі кіравалі паруснікам, які перавозіў 106 нелегальных мігрантаў, якія меркавана адправіліся ад узбярэжжа Турцыі і былі выратаваныя ў міжнародных водах суднам недзяржаўнай арганізацыі.

Падчас выратавання трое мужчын, пра якіх ідзе гаворка, адмовіліся ад перасадкі на ўказанае судна і схаваліся на борце парусніка. Але затым, раніцай 22 жніўня, патрульны катар Фінансавай гвардыі перахапіў іх у тэрытарыяльных водах Італіі і даставіў у порт горада Сіракузы.

Як сказана ў прэс-рэлізе, на беразе былі праведзеныя неабходныя следчыя дзеянні, у выніку якіх высветлілася, што на затрыманых ляжыць адказнасць, і пасля выканання юрыдычных фармальнасцяў яны былі змешчаныя пад варту.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула