БЕЛ Ł РУС

Беларусь хоча зарабіць 45 мільёнаў еўра на Чэмпіянаце свету па хакеі

24.09.2009 / 12:15

У планах: выдаткаваць 8 мільёнаў, а атрымаць 53.

Беларусь разлічвае атрымаць 53,3 млн еўра прыбыткаў ад правядзення Чэмпіяната свету па хакеі ў 2014 годзе ў Мінску.

Продаж білетаў мае прынесці каля 10,5 млн еўра, астатнія грошы плануецца атрымаць ад турыстаў, што прыедуць у Беларусь.

Прыбытак ад тэлетрансляцый і рэкламы, на жаль, прыйдзецца аддаць Сусветнай федэрацыі хакея.

Пралічаныя і выдаткі. Яны складуць 8 млн еўра. З іх возьме на сябе 4,5 млн бюджэт, астатнія — з іншых крыніцаў.

Такім чынам, планаваны прыбытак складзе 45 млн еўра.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула