Польшча дазволіла беларусам атрымліваць гуманітарныя візы на сваёй тэрыторыі
Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Пётр Вожык падпісаў распараджэнне аб выдачы гуманітарных і нацыянальных працоўных віз беларусам, якія жывуць у краіне. Дакумент быў апублікаваны 29 жніўня і ўступіў у сілу 30 жніўня 2022 года.
Атрымаць візу па новым дакуменце можна да 31 снежня 2022 года.
Асоба, якая падае заяву на атрыманне гуманітарнай візы, павінна падпісаць заяву аб тым, што яна не можа вярнуцца ў Беларусь для яе атрымання ў сувязі з магчымымі рэпрэсіямі або пераследамі па меркаваннях бяспекі.
На падставе гэтай візы людзі змогуць аформіць часовы від на жыхарства ў краіне тэрмінам на 3 гады.