БЕЛ Ł РУС

Кіраўнік МЗС Украіны: Візавыя санкцыі ЕС павінны тычыцца і грамадзян Беларусі

31.08.2022 / 9:0

Nashaniva.com

Грамадзяне Беларусі таксама павінны трапляць пад забарону на выдачу віз у ЕС, лічыць міністр замежных спраў Дзмітро Кулеба. Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю «Радыё Свабода».

«Безумоўна. Беларусь з'яўляецца саўдзельніцай у злачынстве агрэсіі, здзейсненай Расійскай Фэдэрацыяй», — адказаў Кулеба на пытанне журналіста адносна таго, ці закрануць візавыя абмежаванні і беларускіх грамадзян.

Міністры ЕС абмяркоўваюць, сярод іншага, пытанне выдачы турыстычных віз расійскім грамадзянам.

Раней прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў інтэрв'ю газеце The Washington Post заклікаў заходнія краіны забараніць уезд усім грамадзянам Расіі. Латвія, Чэхія і Эстонія прыпынілі выдачу расіянам шэнгенскіх турыстычных віз, Фінляндыя заявіла, што абмяжуе іх колькасць.

Некаторыя іншыя краіны ЕС, напрыклад, Партугалія і Венгрыя, выказаліся супраць такога кроку. Ідэю забараніць выдачу віз расіянам не падтрымаў і вярхоўны прадстаўнік ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль. Нямеччына таксама дала зразумець, што нязгодная з ідэяй.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула