БЕЛ Ł РУС

Вучнi палiтзняволенага трэнера «Дынама-Брэст» прыйшлі да яго маці ВІДЭА

31.08.2022 / 09:14

Nashaniva.com

Вучні дзіцячага трэнера «Дынама-Брэст» Вадзіма Чапялевіча, які атрымаў тры гады калоніі за ўдзел у пратэстах, прыехалі наведаць яго маці.

Відэа сустрэчы апублікаваў у сябе ў TikTok праект пра палітвязняў politzek.me.

«Дзеці, якіх Вадзім трэніраваў і іх бацькі памятаюць пра яго. І вельмі чакаюць яго вызвалення», — гаворыцца ў подпісе да відэа.

28-гадовага Вадзіма Чапялевіча затрымалі 17 сакавіка 2021 года ў рамках крымінальнай справы аб масавых беспарадках 10 жніўня 2020 года ў Брэсце. Суд прызнаў яго вінаватым і прызначыў тры гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула