БЕЛ Ł РУС

Ва ўкраінскім Бярдзянску падарвалі штаб калабарантаў

31.08.2022 / 13:36

Nashaniva.com

У часова акупаваным Бярдзянску (Запарожская вобласць) прагрымеў выбух каля штаба калабаранцкай арганізацыі «Мы разам з Расіяй».

Каля штаба калабаранцкай арганізацыі «Мы разам з Расіяй», якая актыўна ўдзельнічае ў падрыхтоўцы да псеўдарэферэндуму, сёння раніцай нешта выбухнула. Інфармацыі аб пацярпелых няма», — гаворыцца ў паведамленні ўпраўлення стратэгічных камунікацый Узброеных сіл Украіны.

У выніку выбуху пашкоджаны фасад будынка, а таксама выбітыя шыбы. Ці быў хтосьці падчас выбуху ў будынку, пакуль невядома.

Нагадаем, 26 жніўня ў Бярдзянску адбыўся чарговы выбух. На гэты раз падарвалі аўтамабіль «намесніка начальніка ДАІ» Аляксандра Калеснікава. Ён памёр у бальніцы.

Пасля падрыву аўтамабіля і гібелі «намесніка начальніка ДАІ» акупанты зладзілі праверку ўсіх гараджан на ўездзе і выездзе з мікрараёна Слабодка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула