БЕЛ Ł РУС

Эстонскія візавыя цэнтры ўсё ж працягнуць працу

2.09.2022 / 20:31

Nashaniva.com

Сёння прайшла інфармацыя, што візавыя цэнтры Эстоніі прыпынілі прыём дакументаў у Беларусі. Але праблему, здаецца, удалося аператыўна вырашыць. 

Ад Офіса Святланы Ціханоўскай прыйшла інфармацыя, што яго прадстаўнік у Эстоніі ўжо звязаўся з мясцовым МЗС і яго запэўнілі, што прыём дакументаў будзе адноўлены.

Праблема была, як сцвярджаецца, звязаная з затрымкай кантракту паміж МЗС Эстоніі і кампаніяй VHS Global, яна аператыўна вырашаная.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула