БЕЛ Ł РУС

У Гарадоцкім раёне каровы ўбіліся ў бітумную пастку і загінулі

2.09.2022 / 22:36

Nashaniva.com

У вёсцы Шабаны Гарадоцкага раёна жывёл з мясцовага сельгаспрадпрыемства пераганялі з адной пашы на іншую. Падчас руху чатыры каровы патрапілі ў яму, у якую шмат гадоў таму злівалі бітум. Аказалася, што ў яме той была вялікая небяспека.

З-за працяглай спякоты бітум у яме расплавіўся, і каровы, якія ў яго ступілі, угразлі і не маглі вылезці.

Адну карову, праўда, пастухам удалося з бітуму выцягнуць, а тры іншыя загінулі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула