БЕЛ Ł РУС

Белгідрамет абʼявіў чырвоны ўзровень небяспекі з-за рызыкі пажараў. У тым ліку і ў сталіцы

3.09.2022 / 16:43

Nashaniva.com

Белгідрамет выпусціў штармавое папярэджанне — абʼяўлены чырвоны ўзровень небяспекі на бліжэйшыя дні.

Заўтра, 4 верасня, на большай частцы Гомельскай вобласці чакаецца надзвычайная пажарная небяспека (5-ы клас).

Такая ж сітуацыя будзе ў панядзелак і аўторак, 5 і 6 верасня, на большай частцы Гомельскай і Мінскай абласцей, таксама і ў Мінску.

З-за засухі амаль па ўсёй краіне забароненае наведванне лясоў. Выключэнне — Мядзельскі, Навагрудскі і Браслаўскі раёны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула