Беларускія добраахвотнікі палка Каліноўскага ажаніліся ва Украіне
Добраахвотнікі Вераніка «Сон» і Аляксей «Вуж» афіцыйна зарэгістравалі свой шлюб ва Украіне, паведамляе прэс-служба падраздзялення.
Усе фота: прэс-служба палка Каліноўскага
Пара павянчалася ў Кіеве ў першы месяц поўнамаштабнай вайны. Учора яны афіцыйна зарэгістравалі свой шлюб ва Украіне.
«Мы вас любім і будзем любіць заўсёды — нават калі вы назавяце сваіх будучых дзяцей Байрактарам і Джавелінай!» — жартуе прэс-служба палка.
Маладых у твітары павіншавала Святлана Ціханоўская.
13 сакавіка пара абвянчалася ў Кіеве.