БЕЛ Ł РУС

У Еўрасаюзе вытворцаў смартфонаў абавяжуць павялічыць жыццёвы цыкл гаджэтаў

4.09.2022 / 19:26

Nashaniva.com

Еўрапейская камісія разглядае законапраект, які мае на мэце зрабіць больш жорсткімі патрабаванні да вытворцаў смартфонаў. Яны мусяць клапаціцца пра тое, каб іх прыстасаванні маглі служыць карыстальнікам як мага даўжэй.

У прыватнасці, мяркуецца абавязаць вытворцаў на працягу 5 гадоў пасля выпуску прылады забяспечваць сэрвісныя цэнтры і майстэрні дэталямі, якія дазволяць замяняць у іх батарэю, дысплей, раз'ёмы для SIM-карт і картаў памяці і г. д.

Таксама вытворцаў абавяжуць павялічыць тэрмін службы акумулятара, гарантаваўшы, што батарэі захаваюць 80% намінальнай ёмістасці пасля 1000 поўных цыклаў зарадкі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула