БЕЛ Ł РУС

Дзяніс Знак, які сказаў Лукашэнку пра недавер народа да дзяржаўнай прапаганды, расказаў, дзе чытае навіны сам

4.09.2022 / 23:39

Nashaniva.com

Студэнт біялагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Дзяніс Знак, які падчас адкрытага ўрока паведаміў Лукашэнку, што «большая частка народа адмаўляецца слухаць праўладную інфармацыю», у эфіры «Беларусь 1» расказаў, якія крыніцы інфармацыі ў яго самога

Скрыншот з відэа

Пытанне Дзянісу задала ў эфіры 4 верасня ў сюжэце, дзе апытваліся некалькі ўдзельнікаў той сустрэчы, прапагандыстка Анастасія Бенедзісюк. Хлопец адказаў, што мэтанакіравана нібыта нічога не чытае, а інфармацыю чэрпае з алгарытмаў Google.

«Проста адкрываю мабільны Chrome і ён мне выдае нейкія навіны, якія мне могуць быць цікавыя. Ну і часам з'яўляецца нешта пра палітычную сітуацыю ў свеце», — сказаў Дзяніс Знак.

Бенедзісюк тады згадала, што Лукашэнка падчас свайго адказу закрануў «многія тэмы» і запыталася, ці ўзяўся Дзяніс іх цяпер штудзіраваць.

«Шчыра кажучы, было не да гэтага. Таму, што вельмі шмат людзей пачало пісаць і ўрэшце было занадта шмат адрэналіну, каб успрымаць новую інфармацыю», — адказаў студэнт.

Адносна ж таго, ці будзе ён гэтым займацца хоць пазней, паведаміў, што плануе гэта рабіць «у перспектыве, маленькімі крокамі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула