БЕЛ Ł РУС

Суд адхіліў пазоў супраць гурта Nirvana наконт іх легендарнай вокладкі

5.09.2022 / 11:0

Nashaniva.com

Спэнсэр Элдан, які ў чатырохмесячным узросце трапіў на вокладку альбома Nevermind, сцвярджаў, што яго сэксуальна эксплуатавалі, а сама выява з’яўляецца дзіцячай парнаграфіяй.

У «злачынствах» мужчына абвінаваціў музыкантаў гурта Дэйва Грола і Крыста Наваселіча, удаву Курта Кабэйна Кортні Лаў, лэйблы гуказапісу, а таксама фатографа Кірка Уэдла.

Элдан сцвярджаў, што выкарыстанне яго фота нанесла яму траўмы, уключаючы эмацыйны стрэс, страту задавальнення ад жыцця і здольнасці зарабляць грошы.

Акружны суддзя ў Лос-Анджэлесе адхіліў пазоў, патлумачыўшы, што Элдэн занадта доўга чакаў, каб заявіць пра сэксуальную эксплуатацыю, і тэрмін даўніны даўно прайшоў. 

Альбом Nevermind з’яўляецца адным з найбольш значных у гісторыі року: усяго былі прададзеныя больш за 30 мільёнаў копій, ягоная вокладка таксама мае статус культавай.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула