БЕЛ Ł РУС

Асудзілі дзяўчыну, якая правяла антываенную акцыю на лінейцы ў Наваполацку

5.09.2022 / 17:59

Nashaniva.com

Стала вядома, што сёння асудзілі Ганну Тукаву — дзяўчыну, якая 1 верасня падчас лінейкі ў гімназіі №1 горада Наваполацка, выйшла з антываеннай акцыяй. Вядома, што ёй прызначылі штраф (у яе маленькае дзіця, таму на «суткі» яе адправіць не маглі), але на волю яна так і не выйшла — на Ганну быў складзены яшчэ адзін пратакол, піша «Вясна».

Нагадаем, што 1 верасня ў гімназіі адбывалася выступленне людзей у вайсковай форме. Падчас пратэсту да дзяўчыны падышоў супрацоўнік школы, а затым міліцыянт вывеў яе з тэрыторыі.

Чытайце таксама:

У Наваполацку на школьнай лінейцы падчас выступу падлеткаў у вайсковай форме дзяўчына правяла антываенную акцыю. Яе затрымалі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула