БЕЛ Ł РУС

Мужчына пайшоў у грыбы і згубіўся. Яго знайшлі і аштрафавалі

7.09.2022 / 08:41

Nashaniva.com

Павучальная гісторыя адбылася учора з грыбніком у Пухавіцкім раёне.

Грыбнік на фота злева. Здымак Міністэрства лясной гаспадаркі

Мужчына адправіўся ў лес на «ціхае паляванне», заблукаў, паведамляе прэс-служба Міністэрства лясной гаспадаркі. 

Яго шукалі работнікі МНС і мясцовага лясніцтва. Выбраўся ён дзякуючы мабільнай сувязі.

А калі яго знайшлі, то ён яшчэ і атрымаў штраф за парушэнне забароны на наведванне лясоў, якая дзейнічае амаль па ўсёй Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула