БЕЛ Ł РУС

Пуцін прыгразіў закрыць украінскія парты са збожжам

7.09.2022 / 10:26

Nashaniva.com

Уладзімір Пуцін паставіў пад пытанне будучыню збожжавай здзелкі, заявіўшы, што яна не выконваецца на тых умовах, што абмяркоўваліся на перамовах.

Паводле яго слоў, вывезенае з Украіны збожжа павінна было адправіцца ў найбяднейшыя краіны, а замест гэтага сплыло ў Еўропу.

«Мы зрабілі ўсё, каб украінскае збожжа было вывезенае. Вынік: усё збожжа накіраванае не ў краіны, якія развіваюцца, а ў краіны ЕС. Нас і найбяднейшыя краіны, як у народзе кажуць, проста кінулі», — заявіў Пуцін на Усходнім эканамічным форуме.

Раней пра невыкананне здзелкі заявіў прадстаўнік Расіі ў ААН Васіль Нябензя

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула