БЕЛ Ł РУС

У Славеніі максімальны падатак складзе 90%

25.09.2009 / 12:42

Столькі будуць аддаваць дзяржаве топ-мэнэджэры кампаній, якія атрымліваюць дзяржпадтрымку

Парламент Славеніі павялічыў падаходны падатак для топ-мэнэджэраў кампаній, якія атрымліваюць дзяржаўную падтрымку, да 90%.

Гэты падатак будзе датычыцца ўсіх даходаў мэнэджэраў, якія перавышаюць 12,5 тысяч еўра.
Такі ж падатак будзе дзейнічаць, калі сукупны гадавы памер прэмій будзе большым за 25 тысяч еўра.

Увогуле ж сярэднемесячны заробак у Славеніі складае 922 еўра.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула