БЕЛ Ł РУС

Камунальныя тарыфы для юрыдычных асоб прывязалі да курсу расійскага рубля

9.09.2022 / 18:16

Nashaniva.com

Беларусь перайшла на прывязку да курсу расійскага рубля пры індэксацыі тарыфаў на камунальныя паслугі для юрыдычных асоб. Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка, паведаміла яго прэс-служба.

«У сувязі з пераходам на расійскія рублі ў разліках за газ, які набываецца ў Расійскай Федэрацыі, указам устаноўлена, што індэксацыя цэн на энергарэсурсы і тарыфаў на камунальныя паслугі ажыццяўляецца ў прывязцы не да курсу даляра ЗША, а да курсу замежнай валюты, якая выкарыстоўваецца пры разліках», — гаворыцца ў паведамленні.

Удакладняецца, што «паколькі цэны на газ у залежнасці ад курсу беларускага рубля да расійскага рубля ўстаноўленыя з 1 ліпеня 2022 года, гэты парадак індэксацыі таксама ўстанаўліваецца з гэтай даты».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула