БЕЛ Ł РУС

ААН: Ахвярамі вайны ва Украіне сталі больш за 14 тысяч цывільных асоб

10.09.2022 / 08:47

Nashaniva.com

ААН ўдалося пацвердзіць даныя аб больш чым на 14 тысячах ахвяр сярод цывільных за час вайны ва Украіне.

Фота AP

Пра гэта паведаміла кіраўнік маніторынгавай місіі ААН па правах чалавека ва Украіне Мацільда Богнер.

«Па стане на сёння намі праверана і пацверджана 14 059 ахвяр сярод грамадзянскага насельніцтва. У выніку баявых дзеянняў загінулі 5767 грамадзянскіх асоб, 8292 атрымалі раненні. Мы неаднаразова адзначалі, што фактычныя лічбы, верагодна, з'яўляюцца значна большымі», — заявіла Богнер.

«Ад 24 лютага наша місія пацвердзіла, што прынамсі 416 чалавек сталі ахвярамі адвольных затрыманняў і гвалтоўных знікненняў на тэрыторыях, акупаваных Расійскай Федэрацыяй, або на тэрыторыях, якія кантралююцца ў той час Узброенымі Сіламі Расіі і звязанымі ўзброенымі групамі. З іх 16 былі знойдзеныя мёртвымі, 166 вызваленыя», — падкрэсліла яна.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула