БЕЛ Ł РУС

Сталiчныя газеты будуць друкаваць на шклоўскай паперы

26.09.2009 / 12:10

«Да канца года мы выйдзем на 100‑працэнтную праектную магутнасць», — запэўнiў кiраўнiк беларускага урада Сяргей Сiдорскi, якi 25 верасня наведаў Шклоўскi завод газетнай паперы.

Мэта — 40 тысяч тон газетнай паперы ў год. Сёння прадпрыемства працуе на 60% сваёй магутнасцi: 1800 тон у месяц. Прадукцыя выкарыстоўваецца у раённых i абласных друкарнях. Цяпер адбыўся прарыў у якасцi: атрымана газетная папера вышэйшых марак, прыдатная для хуткасных палiграфiчных машын сталiчнага Дома друку. Заваяваць увесь рынак газетнай паперы Беларусi — задача шклоўцаў.

Пакуль жа iдзе наладка складанага абсталявання. Нагадаем, што завод газетнай паперы пад Шкловам пачалi будаваць лiтаральна ў чыстым полi ў 2005 годзе, а ўрачыстае адкрыццё адбылося ўжо ў траўні гэтага года. Сёння тут працуе 900 чалавек.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула