БЕЛ Ł РУС

Пяскоў: Пуцін пастаянна на сувязі з Шайгу

12.09.2022 / 14:5

Nashaniva.com

Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну далажылі аб перагрупоўцы войскаў у раёне гарадоў Ізюм і Балаклея ў Харкаўскай вобласці, ён знаходзіцца на пастаяннай сувязі з міністрам абароны Сяргеем Шайгу, паведаміў журналістам прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў.

«Зразумела, усё, што адбываецца, любыя дзеянні, якія здзяйсняюць вайскоўцы падчас спецыяльнай ваеннай аперацыі, дакладваюцца вярхоўнаму галоўнакамандуючаму. … Прэзідэнт знаходзіцца на пастаяннай, кругласутачнай сувязі і з міністрам абароны, і з усімі военачальнікамі», — сказаў прадстаўнік Крамля.

Пяскоў таксама паведаміў, што «спецаперацыя» ва Украіне працягваецца і будзе працягвацца да дасягнення пастаўленых мэтаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула