БЕЛ Ł РУС

Дызайнер Анатоль Лазар арыштаваны на 15 сутак

12.09.2022 / 19:08

Nashaniva.com

Пра гэта паведаміла Беларуская рада культуры.

Нагадаем, Лазара затрымалі днямі ў Мінску. Вядома, што дома ў яго адбыўся ператрус, забралі кампутар і тэлефон.

Анатоль Лазар, вядомы пад творчым псеўданімам Wiecier Mechaniczny, — сузаснавальнік і выдавец музычнага інтэрнэт-партала «Тузін Гітоў», быў партнёрам і кіраўніком мінскай студыі рэкламы і дызайну «Адліга».

Раней Анатоля ўжо затрымлівалі — у студзені 2021 года яго забіралі ў ДФР, нібыта каб праверыць, ці заплаціў ён падаткі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула