Крэмль: Пра мабілізацыю гаворка пакуль не вядзецца
Мабілізацыя ў Расіі не плануецца, заявіў прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Дзмітрый Пяскоў журналістам, піша «РБК»
Фота: ТАСС
«У цяперашні момант не, пра гэта гаворка не вядзецца», — сказаў ён.
Так Пяскоў пракаментаваў заяву дэпутата Дзярждумы ад партыі «Адзіная Расія» Міхаіла Шарамета.
«Без поўнай мабілізацыі, пераводу на ваенныя рэйкі, у тым ліку і эканомікі, мы належных вынікаў [ва Украіне] не дасягнём. Я кажу пра тое, што сёння грамадства павінна быць кансалідаванае максімальна і скіраванае на перамогу», — казаў дэпутат.