БЕЛ Ł РУС

Зяленскі — расійскім салдатам: Вы — слабакі

15.09.2022 / 08:13

Nashaniva.com

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў вячэрнім звароце заявіў, што ракетны ўдар па дамбе ў Крывым Рогу не ўратуе маральны стан расійскіх жаўнераў.

Уладзімір Зяленскі ў Ізюме. Фота яго прэс-службы

«Яны зразумелі, што расійскае камандаванне бяздарнае, і што іх чакае ва Украіне разгром па ўсіх напрамках. Ніякім тэрорам гэта Расія не выправіць, бо тэрор толькі пацвярджае слабасць таго, хто да яго звяртаецца», — заявіў Зяленскі.

Па яго словах, адзіны выхад для расійскіх салдат — здацца ў палон украінцам, паколькі вайну Расія ў рэшце рэшт прайграе.

«Прайграе не толькі гэтую вайну, а саму гісторыю. Гісторыю пішуць людзі, нелюдзі — ніколі. Кім вы застаняцеся ў гісторыі? Усе тыя, хто б'е гэтымі ракетамі. Тыя, хто прыйшоў на нашу зямлю. Слабакамі. Вы — слабакі, якія ваююць з цывільнымі. Падлюгі, якія, збегшы з поля бою, спрабуюць нашкодзіць аднекуль там здалёк», — дадаў украінскі прэзідэнт.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула