БЕЛ Ł РУС

Тры святары асвяцілі адзін крыж

28.09.2009 / 09:30

Nashaniva.com

У нядзелю ў вёсцы Салацце Гродзенскага раёна, што амаль на самай мяжы з Літвой, рыма‑каталіцкі, грэка‑каталіцкі і праваслаўны святар супольна асвяцілі ўсталяваны мясцовымі жыхарамі крыж.

У нядзелю ў вёсцы Салацьце Гарадзенскага раёну, што амаль на самай мяжы з Літвой, рыма‑каталіцкі, грэка‑каталіцкі і праваслаўны сьвятар супольна асьвяцілі ўсталяваны мясцовымі жыхарамі крыж.

На сьвята сабраліся амаль усе жыхары невялічкай вёскі, пераважна каталікі. Ксёндз і праваслаўны бацюшка прыехалі з суседняга мястэчка Парэчча, а уніяцкі сьвятар — з Горадні.

Крыж усталявалі гарадзенскі каваль Юры Мацко і прадпрымальнік Юры Рэмша. Яны абодва маюць у гэтай вёсцы дамы.

Крыж незвычайных памераў, з дубу, на ім прымацаваны выкаваны Юрасём Мацком крыж сьвятога Бэнэдыкта, якога шануюць, як католікі, уніяты, так і праваслаўныя.

Як зазначыў падчас урачыстасьцяў каталіцкі сьвятар — гэта вельмі сымбалічна, паколькі сьвяты Бэнэдыкт зьяўляецца заступнікам Эўропы.

Імшу адслужыў каталіцкі сьвятар па‑польску, затым па‑беларуску вяскоўцаў віншаваў уніяцкі сьвятар, а праваслаўны прамаўляў па‑расейску — усім ім цёпла пляскалі ў далоні.

На пытаньне, як ім прыйшла ідэя усталяваць крыж, Юрась Мацко адказаў: «У мяне даўно ўжо была такая думка, дужа тут месца файнае. Ды й жывём мы ўсе тут побач адзін аднаго: каталікі, праваслаўныя, а я і мая сям’я — уніяты. Думаю, што так і правільна, каб гэты крыж шанаваўся ўсімі».

Радыё Свабода

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула