БЕЛ Ł РУС

Сяргей Касціцын адпраўлены ў фарм‑клуб

28.09.2009 / 10:39

Nashaniva.com

«Беларускі дэсант» у трэніровачных лагерах клубаў Нацыянальнай хакейнай лігі (НХЛ), якія працягваюць падрыхтоўку да новага сезона, нечакана скараціўся да трох чалавек.

У фарм‑клуб — «Гамільтан Бульдагз», што выступае ў АХЛ — адпраўлены з «Манрэаля» малодшы з братоў Касціцыных — Сяргей.

Верагодна, новага коўча «Канадыенс» Жака Мартэна, які славіцца жорсткай дысцыплінай, раззлавала тое, што з прычыны затораў на вуліцах Манрэаля, Сяргей спазніўся на клубны аўтобус, што ад’язджаў у Квэбек на кантрольны матч з «Бафала» 26 верасня. І хоць Сяргей паехаў у Квэбек машынай, на перадматчавую раскатку ён не паспеў, таму і не быў заяўлены на гульню.

Такім чынам у НХЛ застаецца трое беларусаў:

Андрэй Касціцын у «Манрэале», у «Таронта» Міхаіл Грабоўскі, у «Каларада» — Руслан Салей.

Чэмпіянат НХЛ стартуе 1 кастрычніка.

У першы дзень турніру ў госці да Грабоўскага ў Таронта наведаецца менавіта «Манрэаль» Андрэя Касціцына.

Сяргей Вішнеўскі, БЕЛТА

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула