БЕЛ Ł РУС

БАЖ: У апошнія дні ўзмацніўся пераслед рэгіянальных журналістаў

16.09.2022 / 18:03

Nashaniva.com

Беларускай асацыяцыі журналістаў стала вядома пра тое, што ў апошнія дні ў рэгіёнах сілавікі сталі праяўляць павышаную цікавасць да мясцовых незалежных журналістаў.

Паводле інфармацыі Беларускай асацыяцыі журналістаў, за 3 апошнія дні да рэгіянальных журналістаў зноў пачалі прыходзіць сілавікі. Як мінімум у трох гарадах Беларусі адбылося не менш за пяць ператрусаў у медыйшчыкаў, некаторыя атрымалі выклікі ў міліцыю. 

Да таго ж вядома як мінімум пра адно затрыманне.

Больш дэталёвай інфармацыі арганізацыя пакуль не паведамляе.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула