БЕЛ Ł РУС

Закрылі папулярную АЗС каля мяжы пад Брэстам

18.09.2022 / 17:58

Nashaniva.com

У Брэсце перад пунктам пропуску «Варшаўскі мост» закрылі АЗС «Беларуснафты». Цяпер тым, хто едзе ў Польшчу, трэба ўлічваць гэты фактар.

Як паведамляе «Віртуальны Брэст», гэтая запраўка была вельмі папулярная ў тых, хто выязджаў у Польшчу, заліваючы поўны бак бензіну па беларускіх цэнах. Тут жа запраўляліся вадзіцелі, якія ўязджаюць у Беларусь з Еўрасаюза.

Запраўка, праўда, зачынілася не назаўсёды, а толькі на рэканструкцыю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула