БЕЛ Ł РУС

Расія звярнулася ва УЕФА з заклікам адхіліць трэнера зборнай Украіны па футболе

19.09.2022 / 17:32

Nashaniva.com

Прэтэнзіі выклікалі выказванні Аляксандра Петракова ў інтэрв’ю Corriere dello Sport: «Я думаў, калі яны прыйдуць у Кіеў, я вазьму ў рукі зброю і буду абараняць свой горад. Мне 64 гады, але я думаю, што змагу забіць двух ці трох ворагаў».

«Заявы галоўнага трэнера зборнай Украіны па футболе Аляксандра Петракова зробленыя на фоне палітычнага канфлікту паміж Расіяй і Украінай і ўяўляюць сабой палітычны пасыл, які відавочна парушае асноватворны прынцып палітычнага нейтралітэту», — гаворыцца ў скарзе РФС. У ёй нічога не сказана пра тое, што Расія ўварвалася ва Украіну.

У Еўрапейскім саюзе футбольных асацыяцый адмовіліся каментаваць сітуацыю, а ва Украінскай асацыяцыі футбола адпрэчылі абвінавачванні, заявіўшы Guardian: «Пра якую дыскрымінацыю можна казаць, калі гаворка ідзе пра нацыю, якая свядома здзяйсняе генацыд супраць іншай?»

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула