БЕЛ Ł РУС

Расія кантралюе Луганскую вобласць ужо не цалкам

19.09.2022 / 22:16

Nashaniva.com

Украінскія вайскоўцы адваявалі пасёлак Белагораўка ў Луганскай вобласці. Пра вызваленне населенага пункта побач з Лісічанскам паведаміў кіраўнік Луганскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Сяргей Гайдай. Гэтае сімвалічнае дасягненне азначае, што Расія больш не кантралюе ўвесь рэгіён цалкам.

Расійскія войскі кантралявалі ўсю Луганскую вобласць цягам апошніх двух з паловай месяцаў. Пасля доўгіх баёў Генеральны штаб Украіны ў ліпені прыняў рашэнне адступіць з гарадоў Севераданецк і Лісічанск.

Сяргей Гайдай адзначыў, што ў Белагораўку заходзілі расійскія акупанты, але цяпер яна зачышчаная і цалкам знаходзіцца пад кантролем УСУ. Таксама ён папярэдзіў, што дэакупацыя захопленых тэрыторый у Луганскай вобласці будзе праходзіць складаней, чым гэта было ў Харкаўскай вобласці. За кожны сантыметр луганскай зямлі, паводле яго, будзе весціся цяжкое змаганне.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула