БЕЛ Ł РУС

Страты УСУ на вайне супраць Расіі складаюць больш за 9 тысяч чалавек

23.09.2022 / 14:26

Nashaniva.com

Намесніца міністра абароны Украіны Ганны Маляр заявіла, што ведамства не можа назваць дакладную лічбу з-за немагчымасці падліку загінулых байцоў у Марыупалі. 

«Гэта не сотні тысяч. Дзякуй богу, што гэта не сотні тысяч», — дадала Маляр.

21 верасня міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу заявіў, што ўкраінскі бок мае 61207 чалавек забітымі і 49368 параненымі. Але гэта відавочная хлусня — параненых не можа быць менш за забітых. Шайгу таксама схлусіў і наконт забітых расіян — ён назваў лічбу ў 5937 чалавек, у той час як незалежныя крыніцы налічылі ўжо больш за 6300 загінулых.

У той жа час Генштаб УСУ заяўляе пра 56 тысяч забітых расійскіх вайскоўцаў. Але спраўдзіць гэтую лічбу немагчыма. Заходнія аналітыкі называюць лічбу ў 80 тысяч загінулых і параненых.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула