БЕЛ Ł РУС

Кіраўнік Еўрапейскай рады: Еўропа павінна прыняць расіян, якія ўцякаюць з краіны

24.09.2022 / 13:56

Nashaniva.com

Еўропа павінна прыняць грамадзян Расіі, якія спрабуюць пакінуць краіну, заявіў старшыня Еўрапейскай рады Шарль Мішэль, звяртаючыся ў Нью-Ёрку да Генеральнай асамблеі ААН.

У інтэрв'ю выданню Politico Мішэль сказаў, што Еўрасаюз павінен праявіць адкрытасць у адносінах да тых, хто не хоча быць інструментам Крамля.

У сваім выступе ў ААН старшыня Еўрапейскай рады заявіў, што Расія пабудавала «павуціну хлусні» вакол канфлікту: «Гэта гібрыдная вайна. Яна спалучае ў сабе сілу зброі з атрутай падману».

Мішэль таксама заявіў, што Рада Бяспекі ААН у цяперашнім выглядзе не з'яўляецца ні інклюзіўнай, ні прадстаўнічай, і заклікаў да рэформы арганізацыі.

«Выкарыстанне права вета павінна быць выключэннем, але яно становіцца правілам, — сказаў ён. — Калі пастаянны член Савета Бяспекі развязвае неправакаваную і неапраўданую вайну, якую асуджае Генеральная Асамблея ААН, яго адхіленне ад Рады Бяспекі павінна быць аўтаматычным».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула