БЕЛ Ł РУС

У Херсоне ў выніку ракетнай атакі загінуў паплечнік Аляксея Талая

25.09.2022 / 09:29

Nashaniva.com

Ноччу некалькі ракет прыляцела ў будынак гасцініцы, дзе, як сцвярджаюць расійскія СМІ, жылі прапагандысты Russia Today. У выніку загінуў былы дэпутат Вярхоўнай Рады Аляксей Жураўко.

Аляксей Талай і Аляксей Жураўко

Жураўко неаднаразова выступаў экспертам у беларускіх СМІ, хвалячы Лукашэнку і крытыкуючы яго апанентаў, а таксама сябраваў з беларускім праўладным дзеячам Аляксеем Талаем.

Аляксей Жураўко прадстаўляў Партыю рэгіёнаў у 5 і 6 скліканнях украінскага парламента.

У 2014 годзе пераехаў у Расію, нядаўна вярнуўся ў Херсон, супрацоўнічаў з прадстаўнікамі акупацыйнай «адміністрацыі».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула