БЕЛ Ł РУС

Сёння будзе абмежаваны рух на дарозе Мінск — Маладзечна

29.09.2009 / 11:42

Рух у раёне 25‑га кіламетра аўтадарогі Мінск — Маладзечна — Нарач (недалёка ад Заслаўя) будзе абмежаваны 29 верасня з 19.10 да 20.30.

Тут будзе праводзіцца следчы эксперымент па расследаванні ДТЗ, якое адбылося на гэтай трасе ў лістападзе 2008 года. Тады машына збіла жанчыну, якая перабягала дарогу. Яна засталася жывая, але атрымала цяжкія цялесныя пашкоджанні.

Як патлумачылі ў абласным упраўленні дзяржаўтаінспекцыі, у выпадках, калі ў аварыі моцна пацярпелі ці загінулі людзі, па факце ДТЗ абавязкова заводзіцца крымінальная справа. Вядуцца следства, разбіральніцтва, розныя экспертызы і іншае. Як правіла, калі ніводны з бакоў, што апынуўся ў ДТЗ, не прызнае сябе вінаватым, назначаюць следчы эксперымент. Яго галоўная мэта — устанавіць рэальную карціну таго, што адбылося, і знайсці вінаватага.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула