БЕЛ Ł РУС

Стала вядома, што ўвойдзе ў восьмы пакет санкцый супраць Расіі

25.09.2022 / 15:58

Nashaniva.com

Паколькі G7 ўсё яшчэ працуе над дэталямі абмежавання цэн на нафту, яно, верагодна, не будзе ўключанае ў неадкладны пакет санкцый ЕС.

Пра гэта паведаміў карэспандэнт «Радыё Свабода» Рыкард Ёзвяк.

Паводле яго слоў, замест гэтага, хутчэй за ўсё, у пакет увойдуць санкцыі ў дачыненні да хімічнай і машынабудаўнічай галін, а таксама металапрадукцыі на агульную суму 12 млрд еўра.

Таксама ў яго ўключаць шэраг асоб, якія маюць дачыненне да правядзення «рэферэндумаў» на акупаваных тэрыторыях Украіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула