Лукашэнка павіншаваў Меркель з перамогай на выбарах у Бундэстаг
Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Федэральнага канцлера Федэратыўнай Рэспублікі Германія Ангелу Меркель з перамогай партыйнага блока Хрысціянска‑дэмакратычны саюз — Хрысціянска‑сацыяльны саюз на выбарах у Бундэстаг.
Гэта перамога дасць магчымасць Ангеле Меркель прадоўжыць дзейнасць у якасці Федэральнага канцлера ФРГ.